Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы амбасадар у Беларусі мяняе паказаньні


Зэеў Бэн-Ар'е (архіўнае фота)
Зэеў Бэн-Ар'е (архіўнае фота)

Былы амбасадар Ізраілю ў Беларусі Зэеў Бэн-Ар’е сёньня даваў паказаньні ў Ерусалімскім судзе у справе супраць былога міністра замежных спраў Авігдора Лібэрмана.

Як піша ізраільскае выданьне The Jerusalem Post, паказаньні Бэн-Ар’е ў судзе значна адрозьніваліся ад таго, што ён заяўляў паліцыі, якая расьсьледавала ягоную ўласную справу, дзе ён супрацоўнічаў са сьледзтвам, быў прызнаны вінаватым і асуджаны да чатырох месяцаў папраўчых работаў.

У 2008 годзе пасол Бэн-Ар’е атрымаў запыт Міністэрства юстыцыі Ізраілю з просьбай, каб беларускія ўлады далі інфармацыю ў справе Лібэрмана. Запыт быў пазначаны грыфам «сакрэтна» і ўтрымліваў сьпіс падазрэньняў у дачыненьні да Лібэрмана, а таксама істотную інфармацыю аб доказнай базе. Мінюст цікавіўся зьвесткамі аб банкаўскіх рахунках у Беларусі і інфармацыяй аб рэальных уладальніках рахункаў.

Паводле абвінавачаньня, амбасадар скапіяваў сакрэтную інфармацыю і паведаміў яе дэпутату Лібэрману падчас яго прыезду ў краіну ў кастрычніку 2008 году. Саму справу супраць Лібэрмана, у якой ён абвінавачваўся ў адмываньні грошай, ізраільская пракуратура пазьней спыніла.

Раней Бэн-Ар’е казаў паліцыі, што ў 2008 годзе яны размаўлялі зь Лібэрманам пра расьсьледаваньне тры-пяць хвілін. Але на сёньняшнім судовым паседжаньні Бэн-Ар’е сказаў, што такой размовы ўвогуле не было.

Бэн-Ар’е таксама таксама не пацьвердзіў ранейшых паказаньняў аб тым, што ён прасіў Лібэрмана пасадзейнічаць яму ў прызначэньні амбасадарам у Латвіі. На сёньняшнім судовым паседжаньні Бэн-Ар’е сказаў, што ня памятае пра такую просьбу.

Бэн-Ар’е патлумачыў адрозьненьні ад сваіх ранейшых паказаньняў тым, што ён быў пад вялікім ціскам паліцыі ў сваёй справе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG