Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На інтранізацыю новага папы паедзе Тадэвуш Кандрусевіч


Папа рымскі Францішак І
Папа рымскі Францішак І
У Ватыкан на інтранізацыю папы рымскага Францішка Першага паедзе кіраўнік беларускага касьцёла мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі ксёндз Юры Санько.

Хто паедзе на ўрачыстасьці ў Рым ад беларускіх уладаў, пакуль ня вырашана, паведаміў начальнік Упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Цырымонія рукапалажэньня (альбо інтранізацыі) новааабранага папы рымскага Францішка адбудзецца 19 сакавіка ў саборы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. Чакаецца прыбыцьцё высокапастаўленых асобаў з усяго сьвету.

На чале групы прадстаўнікоў ЗША на цырымоніі будзе віцэ-прэзыдэнт Джо Байдэн. Расейскую дэлегацыю ачоліць сьпікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG