Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ляціць у Каракас на пахаваньне Чавэса


Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

Уга Чавэс і Аляксандар Лукашэнка

Пра гэта паведаміла прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Раней была інфармацыя, што беларускую дэлегацыю на пахаваньні ўзначаліць віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка.

Пахаваньне прызначанае на 8-га сакавіка.

«Улічваючы асаблівы сяброўскі характар і стратэгічны ўзровень беларуска-венесуэльскіх адносін, Аляксандр Лукашэнка вырашыў асабіста прыняць удзел у жалобных цырымоніях у Каракасе ў сувязі са сьмерцю Уга Чавеса».

Лукашэнка прыняў рашэньне накіравацца ў Каракас, «нягледзячы на маючы адбыцца ў бліжэйшы час шэраг міжнародных візітаў і загружанаьць свайго працоўнага графіка».

"Гэта зьвязана з тым, што ў Уга Чавэса не было больш блізкіх і сяброўскіх адносін ні з адным з кіраўнікоў замежных дзяржаў, як з прэзыдэнтам Беларусі.

З-за пахаваньня перанесены прыём з нагоды Дня жанчын ад імя Лукашэнкі, піша БелТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG