Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінэжад прадказвае вяртаньне Чавэса


Ахмадзінэжад і Чавэс

Ахмадзінэжад і Чавэс

На сьмерць прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса адгукнуліся дзясяткі палітыкаў ува ўсім сьвеце. Найбольш эксцэнтрычна прагучалі словы іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада.

«Я ня маю сумневу, што ён [Чавэс] вернецца поплеч з Ісусам Хрыстом і Махдзі [апошнім пераемнікам прарока Мухамада], каб усталяваць мір і справядлівасьць у сьвеце», — напісаў Ахмадзінэжад у сваім спачувальным лісьце. Паводле іранскага прэзыдэнта, Чавэсава імя — «напамін чысьціні і дабрыні, мужнасьці [...] самаадданасьці і нястомных намаганьняў, каб служыць людзям, асабліва бедным і тым, чыя целы ў рубцах ад каляніялізму і імпэрыялізму».

У спачувальным лісьце Ахмадзінэжад таксама далучыўся да абвінавачаньняў, зробленых віцэ-прэзыдэнтам Вэнэсуэлы Нікаласам Мадура. Той заявіў, што Чавэсава хвароба была выклікана «прошукамі ворагаў». Ахмадзінэжад назваў Чавэса «мучанікам», які загінуў ад «падазронай хваробы».
XS
SM
MD
LG