Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва хоча больш ведаць пра расейскія вучэньні ў Беларусі


Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"
Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Літва хацела б большай адкрытасьці ў пытаньні маштабных вайсковых вучэньняў «Захад-2013», якія пройдуць у Беларусі і Расеі сёлета ў верасьні. Пра гэта заяўляе літоўскае Міністэрства абароны.

«Літва, як чалец Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), была праінфармаваная праз АБСЭ аб вучэньнях „Захад-2013“, якія маюць прайсьці ў верасьні 2013 году,» — гаворыцца ў камэнтары Мінабароны агенцству BNS.

«Літва хацела б, каб Расея і Беларусь былі больш адкрытымі і інфармавалі аб плянаваны па суседзтве буйнамаштабных вучэньнях, і прапануе запрашаць на такія вучэньні назіральнікаў НАТО,» — заяўляе міністэрства. Паводле заявы, такая прапанова была выказаная на сустрэчы міністра абароны Юозаса Алякаса з паслом Беларусі ў Літве.

Ваеннае камандаваньне Расеі і Беларусі абвясьціла, што супольныя вучэньні «Захад-2013» пройдуць у верасьні 2013 году ў два этапы на беларускіх і расейскіх палігонах. Пакуль што няма афіцыйнай інфармацыі аб сцэнарах вучэньняў і аб колькасьці вайскоўцаў, якія возьмуць у іх удзел.

На ранейшых падобных вучэньнях «Захад-2009» з удзелам 12 тысяч вайскоўцаў сцэнар прадугледжваў напад на тэрыторыю краін Балтыі і прэвэнтыўны ядзерны ўдар па Варшаве, паведамляе літоўскі партал навінаў Delfi.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка на мінулым тыдні заявіў што Расея і Беларусь не пагражаюць іншым дзяржавам вучэньнямі «Захад-2013».




http://ru. delfi. lt/news/politics/litva-hotela-by-bolshe-otkrytosti-v-svyazi-s-ucheniyami-rf-i-belarusi. d? id=60774157
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG