Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА і АДКБ. Беларускія міратворцы чакаюць палітычнага рашэньня

  • БелаПАН

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Беларуска-расейскія вучэньні "Захад-2009"

Міратворчая рота 120-й асобнай мэханізаванай брыгады Ўзброеных сіл Беларусі рыхтуецца да ўдзелу ў сумесных вучэньнях калектыўных міратворчых сіл АДКБ, якія пройдуць на тэрыторыі Расеі, а таксама — у рамках супрацоўніцтва з НАТА — да тактыка-спэцыяльных міратворчыя вучэньняў «Стэпавы арол — 2013» у Казахстане.

Пра гэта ў інтэрвію «Беларускай ваеннай газэце» распавёў начальнік групы падрыхтоўкі міратворчых падразьдзяленьняў аддзелу баявой падрыхтоўкі камандаваньня сіл спэцыяльных апэрацый Дзьмітрый Рабіхін, цытуе БелаПАН.

Сёлета для правядзеньня заняткаў плянуецца прыезд замежных інструктараў, якія маюць багаты вопыт удзелу ў міратворчых апэрацыях. Т

Рабіхін распавёў, што цяпер структура міратворчай роты складаецца зь 2 кіраўнікоў і двух узводаў — вучэбнага і міратворчага. Акрамя таго, у роце прадугледжана мець 200 чалавек пераменнага складу. Гэта вайскоўцы, якія праходзяць службу па кантракце ў розных часьцях Узброеных сіл. Яны зьяўляюцца кандыдатамі для міратворчых падразьдзяленьняў у выпадку прыняцьця на вышэйшым палітычным узроўні адпаведнага рашэньня. Усе яны прайшлі адпаведную падрыхтоўку і ў пісьмовай форме выказалі сваю згоду на ўдзел у дзейнасьці па падтрыманьню міру і бясьпекі.

Рабіхін таксама распавёў, што ад Беларусі ў рамках Працэсу плянаваньня і ацэнкі сіл праграмы НАТА «Партнэрства дзеля міру» са складу Узброеных сіл акрамя міратворчай роты заяўленыя: патрульны ўзвод, ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з двума экіпажамі лётнага складу і двума групамі наземных спэцыялістаў па абслугоўваньню паветранага судна; афіцэры Узброеных сіл для працы ў складзе шматнацыянальных штабоў; група спэцыялістаў-мэдыкаў; перасоўны шпіталь.

У гэтым жа матэрыяле «Беларускай ваеннай газэты» гаворыцца, што міратворчая рота запрашае кандыдатаў для праходжаньня ваеннай службы. Ім гарантуюцца: інтэнсіўнасьць баявой падрыхтоўкі; ўдзел у міжнародных мерапрыемствах; магчымасьць ўдасканаленьня ведаў замежнай мовы (у тым ліку за межамі Беларусі); палепшаныя нормы рэчавага забесьпячэньня; спэцыяльны рыштунак і экіпіроўка; паветрана-дэсантная падрыхтоўка; магчымасьць убачыць сьвет.
XS
SM
MD
LG