Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўская (у роспачы): Я ня ведаю, дзе мой сын


Вольга Класкоўская з дачкой на пікеце супраць рэпрэсій у Беларусі, 2011 год

Вольга Класкоўская з дачкой на пікеце супраць рэпрэсій у Беларусі, 2011 год

14 лютага ў Стакгольме судовае паседжаньне, якое доўжылася пры зачыненых дзьвярах тры дні, так і ня вынесла канчатковага рашэньня пра лёс сына беларускай журналісткі Вольгі Класкоўскай.

Судзьдзя Джэсіка Улафсан спаслалася на недахоп інфармацыі і неабходнасьць больш дэталёвага сацыяльнага дасьледаваньня.

Вольга Класкоўская паведаміла карэспандэнту Свабоды, што цяпер яна ня ведае, дзе знаходзіцца яе сын:

«Прынятае рашэньне, што дзіця застаецца там, дзе яно ёсьць зараз. Гэта можа быць альбо дом бацькоў яго таты, альбо адна з устаноў сацыяльных службаў. Я запыталася ў сакратаркі суду Карын Нудквіст, дзе мой сын. Але мне пра гэта нічога ня кажуць.

Аднак тое, што будзе праводзіцца сацыяльнае дасьледаваньне, — добра. Таму што падчас прыняцьця рашэньня аб адабраньні ў мяне сына маё меркаваньне не было ўлічана, са мной ніхто нават не паразмаўляў. Цяпер маю спадзеў, што мой бок таксама будзе пачуты».

Калі пасьля сацыяльнага дасьледаваньня суд вырашыць аддаць правы на апеку сацыяльным службам, сын Вольгі Класкоўскай апынецца альбо ў дзіцячым доме, альбо, што больш верагодна, трапіць у прыёмную сям’ю.

6 лютага супрацоўнікі сацыяльных службаў Швэцыі забралі ў Вольгі Класкоўскай 7-месячнага сына Адама ў сувязі з тым, што ў яе няма дазволу на жыхарства ў гэтай краіне і афіцыйнай працы. З-за таго, што Вольга знаходзіцца ў працэсе разводу з мужам, швэдзкія сацыяльныя службы палічылі, што яна самастойна ня можа забясьпечыць сыну нармальныя ўмовы жыцьця.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG