Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Класкоўская: У мяне талент прыцягваць непрыемнасьці


Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Вольгай Класкоўскай, беларускай журналісткай, якую зьбіраюцца дэпартаваць з Швэцыі.

Улады Швэцыі адмовілі Вользе Класкоўскай у відзе на жыхарства і вырашылі яе дэпартаваць. Яна павінна пакінуць тэрыторыю Швэцыі разам з 11-гадовай дачкой.

Цяпер Вольга Класкоўская жыве ў Стакгольме ў арандаванай кватэры, зь ёю двое дзяцей: Міраслава, 11 гадоў, і Адам, якому 6 месяцаў. Вольга замужам за швэдзкім грамадзянінам.

Класкоўская ня мае права на палітычны прытулак: раней яна ўжо атрымлівала статус палітуцекача. Аднак у 2011 годзе, калі судзілі яе брата Аляксандра — былога міліцыянта, фігуранта крымінальнай справы пра падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 — Класоўская адмовілася ад міжнароднай абароны і вярнулася ў Менск падтрымаць Аляксандра і яго сям’ю.

Празь некаторы час Класкоўская вярнулася ў Эўропу. Там яна пазнаёмілася з швэдам — сваім будучым мужам — і нарадзіла сына Адама.

Чытаць адказы Вольгі Класкоўскай можна ТУТ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG