Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У культурнай сталіцы Беларусі «чарніла» — без абмежаваньняў


У Магілёве скасаваныя абмежаваньні на продаж пладова-ягадных він, якія ў народзе завуць «чарнілам».

Абмежаваньні скасаваныя рашэньнем выканаўчай улады гораду ад 24 студзеня 2013 году. Прычыну ў аддзеле гандлю Магілёўскага гарвыканкаму не патлумачылі.

Пастанова пра абмежаваньне продажу «чарніла» была выдадзеная Магілёўскім гарвыканкамам 12 кастрычніка 2011 году. Прадаваць «чарніла» дазвалялася на працягу 5 гадзінаў у суткі. Абмежаваньні тлумачыліся барацьбой з алькагольнай залежнасьцю насельніцтва.

У лістападзе 2011 году прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што ад 1 студзеня 2013 году вытворчасьць і рэалізацыя пладова-ягадных він у Беларусі будуць спыненыя.




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG