Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 17 ЛЮТАГА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год. З Горак Магілёўскай губэрні:

“18 студзеня тут было гэткае здарэньне. Адзін жыд пабіўся з другім аб заклад на 5 рублёў, што выпье 2 бутэлькі гарэлкі. Праўда, выпіў, выйграў заклад, але гэта стоіло яму жыцьця, бо ноччу сканаў. Давялося гаварыць з адным-другім, чаму гэта ён ня вытрымаў і дахтары не адратавалі. Усе адказваюць: “бо гэта быў жыд”. Наш брат, мужык выпье 2 бутэлькі і яму хоць-бы што, бо ён пье чуць ня кожны дзень. А жыда калі вы відзелі хоць троху выпіўшым? Ня дзіва посьле гэтаго, што тое, што мужыку здароўе, то жыду сьмерць. Хаця ня вялікае здароўе гарэлка. Гэты прымер павінен паказаць, што і ўсякаму гарэлка зводзіць здароўе і укарачывае век”.

“Віцебскі пралетарый”, 1934 год:

“Зьвесткі, якія атрыманы ўрадавай камісіяй, сьведчаць аб тым, што экспэдыцыя на чале з тав. О.Ю.Шмідтам праявіла выключную арганізаванасьць і мужнасьць у час гібелі судна. Усе неабходныя меры прадасьцярогі былі прыняты, не было расьцеранасьці і панікі. Экспэдыцыя ў поўным парадку сышла на лёд, забясьпечыўшы сябе неабходнымі запасамі мехавой вопраткі, спальных мяхоў, палаткамі, двухмесячным запасам харчоў і г.д. На лёд высаджан таксама самалёт з лётчыкам тав.Бабушкіным. Як паведамляе тав.Шмідт, на льду заканчваецца пабудова барака на 50 чалавек і кухні”.

“Рэспубліка”, 1994 год:

“Бестэрміновая агульнарэспубліканская палітычная забастоўка, на якую разьлічвалі лідэры страйкавых камітэтаў і некаторыя грамадзка-палітычныя фармаваньні, што падтрымалі яе, працягвалася менш за тры гадзіны. Уласна, назваць тое, што адбывалася, напрыклад, на плошчы Незалежнасьці ў Менску, забастоўкай нельга. Гэта было нешта сярэдняе паміж мітынгам і канцэртам, што скончылася шэсьцем ад Дому ўраду да Вярхоўнага Савету і ўручэньнем патрабаваньняў страйкавых камітэтаў лідэру парлямэнту Мечыславу Грыбу. Пасьля чаго ініцыятарам шырока разрэклямаванага мерапрыемства нічога не заставалася, як аб’явіць перапынак у страйку да 22 лютага — дня аднаўленьня чарговай сэсіі найвышэйшага органу заканадаўчай улады рэспублікі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG