Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНДЫДАТА Ў ДЭПУТАТЫ ВЫКЛІКАЛІ НА ВАЙСКОВЫЯ ЗБОРЫ


Уладзімер Глод, Менск

Пра тое, што было далей, распавядае капітан запасу Аляксей Кавалец, які праслужыў у войску 23 гады:

(Кавалец: ) “Я ў іх запытаўся, чаму вы мяне выклікалі? Вы ня маеце права. Яны разумеюць, што ня маюць права, бо я афіцэр запасу, прафэсіянал, пэнсіянэр, такіх не выклікаюць ні на якія зборы ніколі. Яны адказалі: так, апошнія 10 гадоў у нас такога ніхто ніколі не рабіў. А вось зараз зрабілі. Міністэрства абароны праводзіць такія трэніроўкі. Я ў іх пытаюся, колькі прафэсіяналаў у гэтай групе. Яны адказваюць: вы адзін”.

Аляксей Кавалец паказаў пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты і нагадаў, што з гэтай прычыны, згодна з законадаўствам, яго ня могуць выклікаць на зборы. І якая ж была рэакцыя, пытаюся спадара Кавальца.

(Кавалец: ) “Яны напісалі, што я ў іх быў з 8 да 9 гадзінаў. А з 10 да 16 заняткі. Я ня ведаю, як там далей будзе, што і як…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG