Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЯ КАМАНДА АТРЫМАЛА ПРАБАЧЭНЬНІ


Валер Каліноўскі, Менск

(Карэспандэнт: ) “Якая сытуацыя з харчаваньнем, вырашаная гэтая праблема ці не?”

(Рабухін: ) “Сёньня адбылося паседжаньне арганізацыйнага камітэту Алімпійскіх гульняў, на якім спартоўцам Беларусі былі прынесеныя афіцыйныя прабачэньні за дрэнную арганізацыю харчаваньня біятляністаў і лыжнікаў. Шэф беларускай місіі Яраслаў Барычка прысутнічаў на гэтым паседжаньні. Апрача таго, аргкамітэт афіцыйна падзякаваў місіі Беларусі за своечасова ўзьнятае пытаньне. Нашая дэлегацыя, не чакаючы выкананьня абяцаных захадаў, прыняла рашэньне заплаціць за харчаваньне спартоўцаў у рэстарацыі, мы пералічылі на гэта 10 тысячаў даляраў ЗША”.

(Карэспандэнт: ) “Па канале Eurosport было паведамленьне, што ад беларуская місія з гэтай нагоды падала пратэст. Гэта праўда?”

(Рабухін: ) “Гэты пратэст мы падавалі штодзённа на паседжаньні шэфаў місіяў, аб тым што так карміць спартоўцаў нельга. Карміць іх аднымі бутэрбродамі непрыгожа, калі казаць мякка”.

(Карэспандэнт: ) “Які настрой зараз у беларускай камандзе?”

(Рабухін: ) “У нас у камандзе настрой добры . Дзякуй хакеістам, якія увайшлі ў васьмёрку мацнейшых. Папраўляецца пасьля цяжкай траўмы Дзмітры Дашчынскі, выконвае першыя сальта і піруэты. Але пасьля матчу са зборнай Францыі вельмі шмат траўмаваных хакеістаў”.

(Карэспандэнт: ) “Сёньня спрынтэрскія гонкі ў біятлёне. Якая сытуацыя з жаночым скалдам, бо на папярэдняй гонцы ня ўсе былі дапушчаныя з-за пратэсту Расеі?”

(Рабухін: ) “Так, сапраўды федэрацыя біятлёну Беларусі тут ня вырашыла пытаньне з алімпійскай камандай Расеі і не выставіла расейскіх спартсмэнак, якія ўжо больш за год выступаюць за нашую каманду. Але дадаткова тут усё ўзгадніў Мікалай Ананьеў і прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Равеі Леанід Цягачоў афіцыйна пацьвердзіў, што ніякіх прэтэнзіяў з боку Расеі з нагоды выступленьня нашых новых біятляністак ня будзе. Яны ўжо заяўленыя ў стартавывм сьпісе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG