Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 08 жніўня 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Кампанія выбараў так званай "палаты прадстаўнікоў" яшчэ толькі пачынаецца, а ўжо выявіліся першыя казусы і непаразуменьні. Полацкая акруговая камісія №28 адмовілася зарэгістраваць спадара Шчукіна, які зьбіраўся там вылучацца.

Нагодай для такога рашэньня стаў запіс у пададзеных спадаром Шчукіным дакумэнтах, дзе ён у графе "месца працы" напісаў "дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня". Старшыня камісіі паведаміў дэпутату, што Вярхоўнага Савету не існуе, а таму паперы трэба перапісаць, і яны будуць разгледжаныя на наступным паседжаньні камісіі. У адказ Шчукін заявіў, што Вярхоўны Савет 13-га скліканьня зьяўляецца легітымным беларускім парлямэнтам, што дэпутацкіх паўнамоцтваў яго асабіста ніхто не пазбаўляў, а таму ён будзе дамагацца рэгістрацыі ініцыятыўнай групы менавіта як дэпутат дзейнага парлямэнту.

Дэмакратычныя сілы Полаччыны заявілі, што браць удзел у выбарчым фарсе яны ня будуць. А вось нагляд за ходам выбарчай кампаніі яны зьбіраюцца ўчыніць самы пільны. Дзеля гэтага сіламі Фонду імя Льва Сапегі ў рэгіёне праводзяцца адмысловыя сэмінары для азнаямленьня з найноўшымі выбарчымі тэхналёгіямі.

Наваполацкія дэмакраты ўжо маюць у гэтым пляне пэўны досьвед. На мінулых выбарах дэпутатаў мясцовага савету яны выставілі сваіх назіральнікаў – і з 28 дэпутатаў у гарсавет былі абраныя толькі 6.

XS
SM
MD
LG