Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія. Амніставаныя патрабуюць рэабілітацыі і кампэнсацыі


Зьняволеныя, які выйшлі на свабоду па амністыі ў Грузіі, патрабуюць рэабілітацыі і фінансавай кампэнсацыі ад дзяржавы.

На волі апынуліся каля дзьвюх сотняў чалавек, якіх грузінскія парлямэнтарыі прызналі палітвязьнямі. Сярод вызваленых некалькі грузінскіх афіцэраў, якіх у 2009 годзе абвінавацілі ў спробе зьвяржэньня ўлады. На волю выйшлі і былыя ўдзельнікі акцый апазыцыі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, чыя партыя цяпер мае меншасьць у парлямэнце, адмовіўся падпісаць закон, назваўшы яго памылкай. Ён лічыць, што ў краіне няма палітвязьняў і акрэсьліў амніставаных як злачынцаў і расейскіх шпіёнаў.

Амністыя ўступіла ў сілу пасьля таго, як парлямэнт перагаласаваў вета прэзыдэнта і закон падпісаў сьпікер парлямэнту Давід Усупашвілі. На думку старшыні парлямэнцкага камітэту правоў чалавека Экі Беселіі, мноія зьняволеныя былі якраз закладнікамі Саакашвілі. Беселія заявіла, што яна будзе ў прыватнасьці дабівацца зьняцьця грыфу сакрэтнасьці са справы «расейскіх шпіёнаў».

Усяго па амністыі на працягу двух бліжэйшых месяцаў у Грузіі паэтапна выйдуць на свабоду 3 тысячы чалавек. Некаторыя вызваленыя ўжо заявілі журналістам, што будуць дабівацца рэабілітацыі і прыцягненьня да адказнасьці тых, хто распачаў справы супраць іх. Так, былы футбаліст Георгій Дэмэтрадзе, таксама прызнаны палітвязьнем, па выхадзе з турмы, заявіў, што будзе дабівацца перагляду сваёй справы. Дэмэтрадзе быў асуджаны за сувязі з крымінальным сьветам і ўдзел у незаконных таталізатарах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG