Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузіі вызвалілі палітвязьняў


Асобы, якіх прызналі палітычнымі вязьнямі, выходзяць з турмы ў Грузіі

Асобы, якіх прызналі палітычнымі вязьнямі, выходзяць з турмы ў Грузіі

У Грузіі сёньня была вызваленая першая група зьняволеных у рамках новага закону аб амністыі каля трох тысяч асуджаных.

Ад раніцы сёньняшняга дня на свабоду выйшлі 190 чалавек, якіх грузінскія парлямэнтары прызналі палітвязьнямі.

Сярод вызваленых - сябры выкрытай пры папярэднім урадзе гэтак званай «сеткі расейскіх шпіёнаў». На волю выйшлі і былыя ўдзельнікі акцыяў апазыцыі, якіх асудзілі ў пэрыяд з 2005-га па 2011-ы гады.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі не падпісаў закон аб амністыі, які быў ухвалены парлямэнтам у сьнежні. Нягледзячы на адмову Саакашвілі, закон усё ж набыў моц 12 студзеня, калі яго падпісаў сьпікер парлямэнту Давід Усупашвілі. Гэта стала магчымым пасьля таго, як дэпутаты галасаваньнем 28 сьнежня пераадолелі накладзенае прэзыдэнтам вета.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG