Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве Сталін засьцерагае, каб «марылі правільна»


Сталін на Кедравай вуліцы вітае магілёўцаў «Добрым утром»
Сталін на Кедравай вуліцы вітае магілёўцаў «Добрым утром»

У Магілёве зьявіліся графіці з выявай Сталіна. Зробленыя яны пад трафарэт у людных месцах гораду — на Кедравай вуліцы, непадалёк ад будынка Ленінскага аддзелу міліцыі, і на Першамайскай вуліцы, непадалёк ад алеі герояў.

Выява Сталіна суправаджаецца засьцерагальнымі надпісамі: «Добрый утро» і «Мечтай правильно». Што азначаюць яны? Гэта забавы маладзёнаў — альбо нешта большае за гульні?

Арганізатар «Славянскага маршу» ў Магілёве Дзьмітры Дзенісенка:

«Гэтыя графіці — намёк на ўладу. Рэакцыя на сытуацыю, якая склалася ў Беларусі, з парушэньнямі ўсіх правоў, навязваньнем дзяржаўнай ідэалёгіі. Я не прыхільнік Сталіна. Для мяне Сталін нясе больш нэгатыўнага, чым станоўчага. Пры Сталіну адбылося разбурэньне нашай агульнай усходнеславянскай цывілізацыі, нашага хрысьціянскага ладу, які зьяўляецца асаблівасьцю нашай цывілізацыі».
Кедравая вуліца найбольш людная зранку і ўвечары, калі людзі ідуць на працу і вяртаюцца дахаты
Кедравая вуліца найбольш людная зранку і ўвечары, калі людзі ідуць на працу і вяртаюцца дахаты

Старшыня абласной структуры партыі БНФ Зьміцер Салаўёў:

«Хутчэй за ўсё, гэта робіць моладзь, якая ня ведае гісторыі. Ня ведае пра тыя страты, якія панесла Беларусь ад кіраваньня Сталіна. Яны папросту выдумалі сабе куміра, ня ведаючы дакладна — хто ён. Нейкая частка моладзі мае за куміра, да прыкладу, Чэ Гевару. Моладзі ж заўжды патрэбны нейкі кумір».
Першамайская вуліца. Тут выявай Сталіна перасьцерагаюць, што марыць трэба правільна.
Першамайская вуліца. Тут выявай Сталіна перасьцерагаюць, што марыць трэба правільна.

Раней адна з цэнтральных вуліц Магілёва — імя Лазарэнкі — была абмаляваная фашысцкай сымболікай. Цяпер яе зафарбавалі, але ня ўсю, а некаторыя графіці зафарбавалі неахайна. Непадалёк ад малюнку са Сталіным на вуліцы Першамайскай у падворку праз зафарбоўку прабіваецца фашысцкая свастыка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG