Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацысцкія графіці на вуліцы Магілёва


У Магілёве на вуліцы імя Лазарэнкі, былой Віленскай, зьявіліся графіці з нацысцкай сымболікай.

Хто і калі іх нарабіў, невядома.

Пра напісаныя лічбы «88» на доме насупраць мэмарыяльнага знаку «У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму» паведаміў у камэнтарах да матэрыялу пра гадавіну расстрэлу апошняй групы вязьняў магілёўскага гета адзін з наведнікаў сайту «Свабоды». Ён ня стаў тлумачыць, што гэтыя лічбы азначаюць. Між іншым у іх закадавана фашысцкае вітаньне "Heil Hitler!". Рэч у тым, што H — восьмая па ліку лічба ў лацінскім алфабэце.

За некалькі мэтраў ад мэмарыяльнага знаку пад трафарэт зроблена графіці з выявай гістарычнай асобы з ускінутай угару рукой. Далей праз мост з тыльнага боку агароджы чорнай фарбай накрэмзана свастыка. Фашысцкія сымбалі намаляваныя і ў іншых месцах вуліцы. Некаторыя зь іх абведзеныя кругам і перакрэсьленыя.

У тых жа камэнтарах да матэрыялу пра вязьняў гета адзначаецца, што камунальнікі не замалёўваюць знакаў, бо ня ведаюць, што яны азначаюць. Лічба «88» напісаная на тым самым доме, дзе ўсталявана шыльда савецкаму генэралу, які загінуў падчас вызваленьня Магілёўскай вобласьці ў пару Другой усясьветнай вайны Івану Лазарэнку.


З тыльнага боку агароджы моста чорнай фарбай накрэмзаная свастыка
З тыльнага боку агароджы моста чорнай фарбай накрэмзаная свастыка

Графіці з выявай гістарычнай асобы з ускінутай угару рукой
Графіці з выявай гістарычнай асобы з ускінутай угару рукой

Насупраць мэмарыяльнага знаку “У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму” закадавана фашысцкае вітаньне
Насупраць мэмарыяльнага знаку “У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму” закадавана фашысцкае вітаньне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG