Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта дырэктар Google паехаў у Паўночную Карэю?


Эрык Шміт
Эрык Шміт

Выканаўчы дырэктар кампаніі Google Эрык Шміт і былы губэрнатар амэрыканскага штату Нью-Мексіка Біл Рычардсан прыбылі ў Паўночную Карэю з прыватным візытам.

Рычардсан назваў паездку гуманітарнай місіяй і сказаў, што адна з мэтаў прыезду — вызваленьне турыстычнага гіда Кенэта Бэя, грамадзяніна ЗША і Паўднёвай Карэі, затрыманага ў мінулым годзе ў Паўночнай Карэі.

Белы дом раскрытыкаваў гэтую місію. Па меркаваньні амэрыканскіх афіцыйных асобаў, візыт праходзіць занадта хутка пасьля таго, як у мінулым месяцы Пхеньян правёў выпрабаванне ракеты далёкага радыюсу дзеяньня.

Эрык Шміт яшчэ не тлумачыў матываў сваёй паездкі. Кіраўнік Google вядомы сваёй прапагандай падлучэньня да інтэрнэту, але ізаляваная ад большасці краінаў сьвету Паўночная Карэя не дазваляе сваім грамадзянам свабодны доступ да сеціва. Адзін з сябраў дэлегацыі на ўмовах ананімнасьці сказаў, што Шміт плянуе зрабіць ахвяраваньні падчас візыту, але не падаў ніякай дадатковай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG