Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Васілю Парфянкову ні разу не далі пазваніць дамоў


Васіль Парфянкоў

Васіль Парфянкоў

Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.

Маці палітвязьня не дачакалася званку ад сына і на навагоднія сьвяты. «Атрымалі толькі ліст, у якім піша, што ўмоўна-датэрміновага вызваленьня яму ня будзе», — паведаміла «Свабодзе» Валянціна Парфянкова:

«На УДВ ён не трапляе, не пускаюць яго. Будзе там да канца тэрміну, да 9 лютага. Мы яму сабралі бандэроль на 5 кіляграмаў, адправілі да Новага году. Пра прычыны адмовы сам ён нічога не напісаў, але мы з інтэрнэту даведаліся, што да яго ёсьць прэтэнзіі за нібыта парушэньне рэжыму. У лістах раней пісаў, што адміністрацыя да яго не чапляецца, але высьветлілася, што камісію па ўмоўна-датэрміновым вызваленьні ён не прайшоў».

Паводле маці Парфянкова, ён ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня і піша, што здаровы.

Былы абаронца Курапат і ўдзельнік Плошчы Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту за парушэньне рэжыму адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду, накладзенага на яго за ўдзел у акцыях салідарнасьці ў 2011 годзе. Адбывае пакараньне ў Баранавіцкім СІЗА.
XS
SM
MD
LG