Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік калёніі: «Мог пакінуць вашага сына ў карцэры і на Новы год»


Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч

Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч адбыў перад Новым годам 10 дзён у карцэры.

Вязьня івацэвіцкай калёніі Аляксандар Францкевіча напярэдадні Новага году вызвалілі з карцэра, але пакаралі пазбаўленьнем кароткатэрміновага спатканьня. Маці палітвязьня Тацяна кажа, што пакараньне сына карцэрам магло зацягнуцца і на час пасьля Новага году, але яму пашанцавала: дадатку да 10 дзён, як бывала раней, Францкевіч не атрымаў.

Тацяна Францкевіч: «10 сутак адбыў. І то начальнік зоны сказаў, што яго яшчэ пашкадаваў, адпусьціў перад Новым годам, а мог дадаць яшчэ колькі сутак».

Аляксандар Францкевіч летась двойчы пабываў у карцэры. Апошнім разам яго пакаралі за тое, што наведаў знаёмага ў іншым атрадзе, а гэта забаронена. Пазбаўленьне права на кароткатэрміновае спатканьне, якое плянавалася на студзень, азначае для Францкевіча й ягонай маці, што ўбачацца яны толькі ў траўні, дый тое ў выпадку, калі ня будзе новых парушэньняў і спагнаньняў.

На волю Аляксандар Францкевіч мае выйсьці ў верасьні. Актывіст анархісцкага руху адбывае 3 гады зьняволеньня ў івацэвіцкай калёніі паводле абвінавачаньня ў нападзе на афіцыйныя будынкі.
XS
SM
MD
LG