Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч не разьлічвае выйсьці з турмы датэрмінова


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Напярэдадні Новага году палітвязень Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст свайму сябру, праваабаронцу Алегу Воўчаку, які, як і Аўтуховіч, у савецкія часы служыў у Аўганістане.

Палітвязень падрабязна адказаў на ўсе пытаньні і выказаў меркаваньні на розныя палітычныя тэмы, што падалося Воўчаку досыць дзіўным, калі ўлічыць турэмную цэнзуру. «Трэба дасылаць яму лісты заказной поштай, тады больш гарантыі, што ўсё дойдзе», — дзеліцца высновамі Алег Воўчак, які шмат інфармуе Аўтуховіча пра сваю праваабарончую дзейнасьць:

«Пахваліў нас і сказаў, што гэта шмат у чым абарона і для іншых. Вядома, ён настроены на тое, што будзе сядзець тэрмін да канца. Ён гэта адэкватна ўспрымае. Падзякаваў за фатаздымкі з вэтэранамі Аўганістану, якія я яму даслаў. Усе фатаздымкі дайшлі, нават пазначыў колькасьць фотак, як я і прасіў. Шмат чытае, але ўсё роўна цікавіцца навінамі. Вось буду яму рыхтаваць новы ліст».

Адносна пэрспэктыў вызваленьня ўсіх палітвязьняў Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што кансультанты і дарадцы Аляксандра Лукашэнкі не змаглі яго пераканаць, што гэта паспрыяе паляпшэньню сытуацыі ўнутры краіны, кажа Алег Воўчак.

Мікалай Аўтуховіч адбывае ў гарадзенскай турме 5 гадоў пазбаўленьня волі за захоўваньне патронаў. Палітвязень кажа, што насамрэч зь ім паквіталіся за спробы выкрыць мясцовых і сталічных карупцыянэраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG