Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 сьнежня ў літоўскім Сэйме адкрылася выстава, прысьвечаная двухгодзьдзю падзеяў, якія адбыліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году ў Менску.

На чатырох стэндах — фота былых кандыдатаў у прэзыдэнты, палітвязьняў, якія былі асуджаныя за Плошчу: Андрэя Саньнікава, Міколы Статкевіча, Зьмітра Дашкевіча, Натальлі Радзінай.

Асобны стэнд прысьвечаны зьніклым палітыкам: Віктару Ганчару, Анатолю Красоўскаму, Юрыю Захаранку, Зьмітру Завадзкаму.

Побач са сьцягамі Эўразьвязу і Літвы — бел-чырвона-белы сьцяг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG