Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: лучнікам не дазволілі выцягнуць стрэлы


3 лістапада ў Горадні не адбыўся турнір лучнікаў «Страла сьвятога Губэрта».

Афіцыйнае тлумачэньне: удзельнікі гістарычных клюбаў зь іншых гарадоў не падалі заявы для ўдзелу. Аднак некаторыя зь іх прыехалі, каб проста сустрэцца з гарадзенскімі аднадумцамі. Пра гэта паведаміла Вольга Камягіна, адна з удзельніц турніру, які адбыўся двойчы: у 2010 і 2011 гадах.

Вольга Камягіна апавяла, што спаборніцтвы лучнікаў праходзілі ля Палацу творчасьці дзяцей і моладзі ў Калоскім парку. Непасрэдна арганізацыяй заўсёды займаўся яе муж Дзьмітры Думчаў, які працуе ў палацы і кіруе рыцарскім гуртком. Каб прыцягнуць больш гледачоў, было вырашана рэклямаваць сёлетні турнір разам з Днямі Губэрта, якія праводзіць Таварыства беларускай школы. Аднак кіраўніцтва Палацу творчасьці дзяцей і моладзі паведаміла Дзьмітрыю Думчаву, што турнір не адбудзецца.

Спаборніцтвы лучнікаў — відовішчнае мерапрыемства, якое прываблівала гараджан. Яно прысьвечана патрону Горадні сьвятому Губэрту. Сёлета яго мелі наведаць некалькі экскурсійных групаў, зазначае Вольга Камягіна.
XS
SM
MD
LG