Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дні Губэрта пачаліся ў галерэі «Крыга»


Гаспадыня галерэі «Крыга» Марыся Мацко зазначыла, што ў гэты дзень гарадзенцы адзначаюць дзень памяці продкаў — Дзяды. Галерэя другі год запар ладзіць выставу, прысьвечаную патрону гораду сьвятому Губэрту, сьвята якога прыпадае на 3 лістапада.

На карцінах гарадзенскія мастакі адлюстравалі архітэктуру, месьцічаў, аленя сьвятога Губэрта, які зьмешчаны на гербе Горадні. Як адзначыла Марыся Мацко, на жаль, сучасныя будынкі не заўжды ўпісваюцца ў гістарычную забудову. Былі выстаўленыя таксама карціны памерлага мастака Юрыя Цыбізава, які маляваў старую Горадню.

У выставе ўдзельнічаюць Сяргей Асапрылка, Пятро Янушкевіч, Аляксандар Сільвановіч, Андрэй Філіповіч, Алесь Ступень, Анатоль Скамарошчанка, Андрэй Стурэйка, Аляксандар Ізобаў, Генадзь Піцко. Ёсьць таксама праца Алеся Пушкіна.
Марыся Мацко і Павал Мажэйка

Марыся Мацко і Павал Мажэйка


Павал Мажэйка, адзін з арганізатараў дзён Губэрта, падкрэсьліў, што менавіта ў галерэі «Крыга» распачалося сьвяткаваньне, і запрасіў удзельнічаць у іншых мерапрыемствах. А прысутным прапанаваў гарадзенскі каляндар на 2013 год з выявамі карцін аўтараў, якія жывуць у Горадні.
Павал Мажэйка прадстаўляе новы гарадзенскі каляндар

Павал Мажэйка прадстаўляе новы гарадзенскі каляндар

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG