Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звальняюць за казкі?


Пад пагрозай застацца бяз працы апынуўся выкладчык юрыдычнага факультэта Гарадзенскага ўнівэрсытэту Ігар Кузьмініч.

Афіцыйнага пацьверджаньня ягонага звальненьня няма, паведаміў адзін зь ягоных калегаў. Сам Ігар расказаў яму, што незадавальненьне ў кіраўніцтва ВНУ выклікалі дзьве ягоныя казкі пра нацыянальныя сымбалі — бел-чырвона-белы сьцяг і герб Пагоня, якія ён зьмясьціў у сваім блогу.

Першая казка называецца «Хто такі Белы рыцар на белым кані зь белым мячом», у ёй ёсьць такія словы: «Разьехаліся Белы і Чорны рыцары ды пачалі біцца не на жыцьцё, а на сьмерць. Белы рыцар нясе з сабой сьвятло, а Чорны — цемру. Толькі тут на Зямлі Сьвятло аддзялілася ад Цемры і яны пачалі змагацца між сабой. Сьвятло-дабро пачало супрацьстаяць Цемры-злу. Сьвятло бароніць людзей і ўсё жывое, а зло спрабуе яго зьнішчыць.

Белы рыцар, сын Сьвету, які нясе сьвятло, цеплыню, жыцьцё, змагаецца са злом. Бяз нашага Белага рыцара цемра і страх апанавалі б Зямлю. Толькі Белы рыцар здольны абараніць усё жывое на Зямлі ад загібелі. Белы рыцар на белым кані, зь белым мячом і ёсьць наш знак, наш герб».

Калега Ігара з Гарадзенскага ўнівэрсытэту паведаміў «Свабодзе», што Кузьмініч сёньня ня будзе даступны для камэнтароў і кантактаваць абяцае толькі ў наступныя дні. Адзін тэлефон выкладчыка не адказвае, другі адключаны.

Ігар Кузьмініч размаўляе па-беларуску і выкладае студэнтам юрфаку на беларускай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG