Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: Інфляцыя з 1 па 25 верасьня — 1,5%


Спажывецкія цэны на тавары і платныя паслугі насельніцтву, паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, павялічыліся з пачатку верасьня ў параўнаньні зь сярэднімі цэнамі жніўня на 1,5%.

Найбольшы рост цэнаў з пачатку месяца адзначаны на муку (3,9%), гарэлку (3,7%), алей (3,5%), яйкі (3,2%), проса (2,8%), дзіцячае харчаваньне (2,7%), малако і малочныя прадукты (2,6%), мясныя паўфабрыкаты і кансэрвы (2,5%), рыбу (2,1%), маянэз (2%), соль (1,9%). Кошт паслуг па вышэйшай адукацыі павялічыўся на 24,8%, паслуг па гарачым водазабесьпячэньні — на 22,4%, бытавых паслуг — на 2,7%.

Адбылося сэзоннае зьніжэньне цэнаў на моркву, буракі, бульбу, капусту, яблыкі. А вось цэны на памідоры вырасьлі на 16%, на бананы — на 35,8%.

Інфляцыя з пачатку году склала 15%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG