Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова супакойвае: Дэвальвацыі ні ў 2012-м, ні ў 2013-м ня будзе


Надзея Ермакова

Надзея Ермакова

Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заяўляе, што сёлета дэвальвацыі ня будзе і ў 2013-м годзе таксама.

«Заробак у 500 долараў ніхто не абяцае. Прэзыдэнтам пастаўлена задача перад урадам і кіраўнікамі забясьпечыць магчымасьць усталяваць такі заробак. Але ніхто незароблены заробак нікому ня дасьць. І дэвальвацыі ня будзе таксама. Мы ў мінулым годзе зрабілі вельмі сур’ёзную дэвальвацыю. Перадумоваў, каб рабіць такі крок яшчэ і цяпер, няма», — заявіла Ермакова.

За студзень-жнівень інфляцыя склала 14,6%, піша Інтэрфакс.

«На 2012 год прагназуецца інфляцыя не вышэй за 22%. Таму няма ніякай неабходнасьці рабіць дэвальвацыю», — сказала Ермакова на прамой лініі ў газэце «Звязда».

XS
SM
MD
LG