Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ацэнкі КАМАЗа і МАЗа для стварэньня СП вырасьлі ўдвая


Сяргей Чэмезаў
Сяргей Чэмезаў

Цяпер прадпрыемствы ацэньваюцца ў 2 мільярды і 1,6 мільярда даляраў адпаведна.

Пра гэта паведаміў 26 верасьня ў Маскве кіраўнік дзяржкарпарацыі «Ростехнологии» Сяргей Чэмезаў, піша РІА «Новости».

«Ростехнологии», якія валодаюць 49,9% акцыяў КАМАЗа, у 2010 годзе прапанавалі аб’яднаць двух найбуйнейшых вытворцаў цяжкіх грузавікоў і меркавалі стварыць холдынг «Росбелавто» да канца 2012 году. Але перамовы вядуцца дагэтуль. Асноўныя рознагалосьсі тычацца ацэнкі кошту МАЗа.

На пытаньне, як ідуць перамовы, Чэмезаў сказаў: «Туга ідуць. Мы зрабілі сваю новую ацэнку, а ў Беларусі таксама была зроблена новая ацэнка… Таму нам цяпер трэба сесьці і дамовіцца, ці прымаецца гэтая ацэнка беларускім бокам».

Кіраўнік карпарацыі «Ростехнологии» ўдакладніў, што ацэнка, зробленая аўдытарскай кампаніяй Ernst & Young, перавышае ацэнку двухгадовай даўніны фактычна ў два разы. «Але гэта не таму, што мы так хочам, на самай справе ацэнка такая і ёсьць, прадпрыемства разьвіваецца. Чаму мы павінны згаджацца на той варыянт, які быў першапачаткова?» — сказаў спадар Чэмезаў.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка ў чэрвені заяўляў, што Беларусь мае намер унесьці ў холдынг МАЗа і КАМАЗа «Росбелавто» 75% мінус 1 акцыя ААТ «Мінскі аўтамабільны завод», каб атрымаць 50% акцыяў кіроўнай кампаніі. Чакаецца, што расійскі бок унясе 49,9% акцыяў КАМАЗа.

21 верасьня міністар прамысловасьці Беларусі Дзьмітрый Кацярыніч паведаміў, што бакі плянуюць завяршыць працу па стварэньні аўтахолдынгу на базе МАЗа і КАМАЗа да сакавіка 2013 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG