Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАЗ аддаюць бясплатна?


МАЗ стане КАМАЗам?
МАЗ стане КАМАЗам?

Менск і Масква падзеляць пароўну акцыі сумеснага беларуска-расейскага прадпрыемства «Росбелаўта», стваранага для зьліцьця Менскага аўтамабільнага заводу і расейскага КАМАЗу.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА, са спасылкай на віцэ-прэм’ера Беларусі Ўладзімера Сямашку.

Пры гэтым адзначаецца, што сумеснаму прадпрыемству будуць належаць 49% акцый КАМАЗу, і 75% акцый МАЗу.

Такім чынам, беларускі завод фактычна пяройдзе ва ўласнасьць сумеснага прадпрыемства, у той час, як кантроль над расейскім КАМАЗам застанецца за яго дзейнымі ўласьнікамі.

Са словаў Сямашкі не было зразумела, ці атрымае Беларусь грашовую кампэнсацыю за такое «зьліцьцё», ці ўзнагарода за бясплатную перадачу МАЗу прадугледжаная канфідэнцыйнымі дамовамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG