Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве віншавалі Алеся Бяляцкага


Калектыўны ліст у падтрымку Алеся Бяляцкага

Калектыўны ліст у падтрымку Алеся Бяляцкага

На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сёньня працягваўся збор лістоў у падтрымку беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якому 25 верасьня спаўнілася 50 гадоў.

Прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый прапаноўвалі мінакам падпісаць паштоўку, якую адправяць на адрас турмы, дзе трымаюць Бяляцкага.

«Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Бяляцкага вязьнем сумленьня і ўжо доўгі час патрабуюць ад беларускіх уладаў яго вызваліць, паколькі перакананыя, што яго перасьлед палітычна матываваны», — распавёў Радыё Свабода адзін з удзельнікаў акцыі Багдан Аўчарук, які прадстаўляе міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International.

Падобныя акцыі прайшлі сёньня ў іншых украінскіх гарадах, а таксама ў Парыжы, Бэрліне, Маскве і Варшаве.

Збор подпісаў у падтрымку Бяляцкага

Збор подпісаў у падтрымку Бяляцкага

XS
SM
MD
LG