Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі камандарм абмеркаваў з Грыбаўскайце плюшавы дэсант


Галоўнакамандуючы Літоўскай арміі, генэрал-лейтэнант Арвідас Поцюс у панядзелак сустрэўся з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце. Камандарм прызнаў, што, сярод іншага, гаворка ішла і аб «плюшавай акцыі» швэдзкіх актывістаў з рэклямнай фірмы Studio Total.

«Адбылася рабочая сустрэча. Рабочая — гэта значыць, што пасьля майго вяртаньня з адпачынку гаварылі пра тыя падзеі, якія адбыліся за апошні месяц», — сказаў пасьля сустрэчы Поцюс.

На пытаньне, ці гаварылася пра «мядзьведжую акцыю», ён сказаў: «Так, гэта было адно з пытанняў».

На пытаньне, ці былі папрокі за скандал, ён адказаў, што «прэзыдэнт, як заўсёды была строгая». «Ну, пакуль я не магу камэнтаваць, паколькі гэта мой першы дзень пасьля адпачынку. Цяпер я мушу азнаёміцца з падрабязнай інфармацыяй аб здарэньні. (...) Прэзідэнт як заўсёды была строгай, і камэнтаваць я не хачу», — сказаў камандарм DELFI.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Дайва Ульбінайце пацьвердзіла, што сустрэча адбылася, аднак сказала, што сустрэча была рабочай, таму нічога камэнтаваць ня стала.

Раней Генпракуратура Літвы паведаміла пра пачатак расьсьледаваньня па факце незаконнага перасячэньня мяжы і парушэньня правілаў міжнародных палётаў.

Спачатку Літва заяўляла, што не валодае інфармацыяй пра гэты палёт, аднак калі намесьнік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі заявіў, што можа быць пачата адміністрацыйная справа, зьмянілася і пазыцыя вайскоўцаў. Камандуючы ВПС генэрал-маёр Эдвардас Мажэйкіс заявіў, што лічыць, што такі палёт, хутчэй за ўсё, быў, хоць парушэньне і не было зафіксавана.

Старшыня парлямэнцкага Камітэту па нацбясьпецы і абароне Арвідас Анушаўскас у інтэрвію радыёстанцыі Žinių radijаs сказаў, што інцыдэнт адбыўся, калі на авіябаязе Кармелаве дзяжурыла эстонская зьмена. Літоўскія ведамствы няправільна рэагавалі на інцыдэнт, яны абавязаны прызнаць сваю памылку.
XS
SM
MD
LG