Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Літвы швэдзкі самалёт «выпусьцілі» эстонцы?


Кіраўнік парлямэнцкага камітэту па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Арвідас Анушаускас лічыць, што швэдзкі самалёт перасёк мяжу 4 ліпеня «з-за адной невялікай памылкі», дапушчанай дзяжурнай зьменай. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Žinių radijas», паведамляе рэсурс delfi.lt.

«Адна невялікая памылка вызначае шмат. Думаю, у дадзеным выпадку высьветліцца, што была дапушчана памылка: радары бачаць самалёты, іх хуткасць усталёўваецца тэхнічна. Паколькі не было апазнаньня, не было радыёсувязі з швэдзкім самалётам, аўтаматычна адзначылі: з Пацюная вылецеў «неапазнаны», у паветраную прастору Літвы зьніклы самалёт вярнуўся, трэба было пазначыць яго як «неапазнаны», а пазначылі як «апазнаны».

«Дзяжурыла эстонская зьмена. У Кармелаве ёсць і літоўцы, і эстонцы, і латышы. Дзяжурыла эстонская зьмена. Мы нічога ня зробім з эстонскімі службоўцамі».

На думку Арвідаса Анушаускаса, літоўскія ведамствы няправільна адрэагавалі на інцыдэнт, яны абавязаны прызнаць сваю памылку.

Анушаускас таксама адзначыў, што Служба аховы дзяржмяжы звычайна не расьследуе парушэньні паветранай мяжы, але ў дадзеным выпадку Генпракуратура распарадзілася, каб гэтая служба такое расьследаванне правяла. Паводле яго слоў, на самой справе ахова паветранай прасторы знаходзіцца ў падпарадкаванні літоўскіх BПC.
XS
SM
MD
LG