Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У акруговыя выбарчыя камісіі Беларусі паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў ад патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты.

Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік: «На 110 акругаў паступіла 597 камплектаў дакумэнтаў, у адпаведнасьці з якімі вылучаюцца 494 кандыдата. Гэта значыць некаторыя з прэтэндэнтаў вылучаюцца некалькімі спосабамі».

Жадаючыя балятавацца ў беларускі парлямэнт вылучаюцца ад палітычных партый, працоўных калектываў і шляхам збору подпісаў. Адным спосабам скарысталіся 394 патэнцыйных кандыдата, двума спосабамі — 96 чалавек, трыма — 4.

Палітычнымі партыямі было вылучана 265 кандыдатаў у дэпутаты:
  • Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» плянуе зарэгістраваць 32 сваіх вылучэнца, або 5,4% ад агульнага ліку патэнцыйных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат
  • Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Грамада») — 15, або 2,5%
  • Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя вылучыла аднаго прэтэндэнта на месца ў парлямэнце
  • Камуністычная партыя Беларусі — 23
  • Лібэральна-дэмакратычная партыя — 93 чалавекі, або 15,6%
  • Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 48 кандыдатаў у дэпутаты, або 8%
  • Партыя «Беларускі народны фронт» — 34, або 5,7%
  • Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці — 19 чалавек, або 3,2%.

Сярод прэтэндэнтаў 93 жанчыны, або 18,8% ад агульнага ліку вылучаных, 55 маладых людзей ва ўзросьце да 30 гадоў, або 11,1%, 22 чалавекі раней зьяўляліся ці зьяўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў, або 4,5%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG