Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтухоў: Настане час „ікс“, і трэба, каб людзі ведалі, да каго зьвяртацца


Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

Актывіст Партыі БНФ Леанід Аўтухоў адным з найважнейшых сваіх дасягненьняў апошняга часу лічыць тое, што правёў у цэнтры Гарадка пікет па зборы подпісаў пад бел-чырвона-белым сьцягам.

Выбарчую кампанію Леанід разглядае як працу на будучыню, бо сёньня 90 працэнтаў, паводле Аўтухова, разумеюць, што выбараў няма.

Цыганкоў: «Палітычная актыўнасьць у Менску і невялікім раённым Гарадку — гэта, відавочна, не адно і тое ж. Як выглядае выбарчая кампанія на пэрыфэрыі?»

Аўтухоў: «Па-першае, чаму мы вырашылі ўвогуле ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі? У нас у краіне ўсё перакулена: выбарамі займаюцца грамадзкія арганізацыі, а партыі — праваабарончай дзейнасьцю. Выбарчая кампанія — гэта палітычная падзея, у якой павінны браць удзел палітычныя партыі. Я сябра партыі БНФ, якая перамагла ў 90-я, пераможа і ў недалёкай будучыні. Нестандартны кандыдат

Кожная выбарчая кампанія прыводзіць у палітыку новых людзей.

Яны выбіраюць не байкот, а ўдзел, рэгіструюць ініцыятыўныя групы і ідуць у народ.

Наіўнасьць ці разьлік? Якая іх мэта? Ці сапраўды спадзяюцца стаць дэпутатамі? Што яны запярэчаць прыхільнікам байкоту? Адказы — у перадачы «Нестандартны кандыдат».

Я вылучаўся кандыдатам і ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях усіх узроўняў.

Стаўленьне насельніцтва пяць гадоў таму і цяпер вельмі адрозьніваецца. Сёньня размаўляць і зьбіраць подпісы стала лягчэй. Людзі разумеюць, што павінны быць нейкія зьмены. У нас у Гарадку людзі вымушаныя езьдзіць за мяжу, каб зарабіць на кавалак хлеба. Я зьбіраю подпісы пад бел-чырвона-белым сьцягам».

Цыганкоў: «Зараз у грамадзтве ідзе вялікая дыскусія наконт неабходнасьці байкоту ці ўдзелу ў гэтых выбарах. Прыхільнікі байкоту кажуць, што ўдзел у выбарах толькі на руку сёньняшняй уладзе. Што вы на гэта адкажаце?»

Аўтухоў: «Я ўвесь час заяўляю: байкот — гэта вельмі вялікая праца, грамадзтва не падрыхтаванае да байкоту. Што дае ўдзел у выбарах? На сёньня я зарэгістраваў процьму парушэньняў, пачынаючы ад утварэньня акруговых выбарчых камісіяў.

Па-другое, я размаўляю з грамадзянамі. Па-трэцяе, я выйшаў на плошчу 27 ліпеня пад бел-чырвона-белым сьцягам. Але ўдзел павінен быць разумным, удзел не да канца. Ісьці, каб тваё прозьвішча было ў бюлетэнях — гэта не маральна».

Цыганкоў: «Дык вы зьбіраеце подпісы і кажаце выбарцам — „ня бойцеся, майго прозьвішча ня будзе“?»

Аўтухоў: «Я праводжу сустрэчы, размаўляю зь людзьмі, але нікому не кажу ісьці на выбары. У мяне пытаюцца — „А вы будзеце?“ Я кажу — „Не, я не хадзіў і не пайду, бо выбараў няма“.
Прыйдзе час „ікс“, і трэба, каб на той момант людзі ведалі, да каго зьвярнуцца.

Прыйдзе час „ікс“, і трэба, каб на той момант людзі ведалі, да каго зьвярнуцца».

Цыганкоў: «То бок галоўная ваша мэта — гэта праца на будучыню?»

Аўтухоў: «Так, штосьці вось-вось павінна адбыцца. Байкот у раённым гарадку немагчыма правесьці. Усіх пагоняць прымусова».

Цыганкоў: «Ці ня думаеце вы, што тыя людзі, якія падпісаліся за вас, будуць расчараваныя, калі ня ўбачаць вашага прозьвішча ў бюлетэнях?»

Аўтухоў: «Не, 90 працэнтаў разумеюць, што выбараў няма. І намі колькі працы тут зроблена».

Цыганкоў: «А які ўвогуле стан дэмакратычнага руху ў рэгіёнах, у такіх мясцовасьцях, як Гарадок? Можа, вы адзіны дэмакратычны актывіст тут?»

Аўтухоў: «Не, ёсьць прадстаўнікі іншых партыяў. Але… як бы гэта сказаць, каб іх не пакрыўдзіць і сябе не паказаць героем. Усе чагосьці чакаюць, нейкага часу „ікс“. А як той час прыйдзе, калі нічога для гэтага не рабіць? Вынік працы маёй ужо ёсьць. Я вольна хаджу зь бел-чырвона-белым сьцягам».
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG