Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 патэнцыйных кандыдатаў патрабуюць вызваліць палітвязьняў


20 ліпеня 27 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якіх падтрымлівае грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», выступілі з афіцыйнай заявай.

Яны зьвяртаюць увагу на тое, што ў беларускіх турмах застаюцца палітвязьні:

«Іх ня толькі не зьбіраюцца вызваляць, а Зьмітра Дашкевіча нават у зьняволеньні зьбіраюцца судзіць і падоўжыць турэмны тэрмін, — і гэта пры тым, што ўсе ведаюць: і Зьміцер Дашкевіч, і астатнія палітвязьні — ні ў чым не вінаватыя людзі.

Незаконна пазбаўленыя свабоды, яны, апроч іншага, пазбаўленыя права выбіраць і быць выбранымі. Ніякія выбары ў такіх умовах ня могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі. Дзеля таго каб яны былі прызнаныя такімі, каб мы прынялі ў іх паўнавартасны ўдзел, — патрабуем вызваленьня палітвязьняў».

Патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты зьвяртаюцца да ўсіх выбарцаў з прапановай падтрымліваць толькі тых кандыдатаў у дэпутаты, якія змаганьне за вызваленьне палітвязьняў лічаць сваім грамадзянскім абавязкам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG