Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Магілёўскі гарвыканкам ня даў дазволу сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі на правядзеньне двух пікетаў пад лёзунгам «За чэсныя выбары без Лукашэнкі».

Пра гэта паведаміў 11 траўня старшыня абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімер Шанцаў. Паводле яго, чыноўнікі аргумэнтавалі адмову тым, што заяўнікі для пікетаў абралі не прызначаныя для гэтага месцы.

Пікеты актывісты зьбіраліся правесьці 15 траўня ў цэнтры гораду — на Савецкай плошчы й насупраць будынка гарвыканкаму. Меркавалася, што ў іх паўдзельнічаюць да дваццаці чалавек.

Праводзіць вулічныя акцыі прадстаўнікам палітычных і грамадзкіх арганізацыяў гарвыканкам дазваляе на стадыёне, што на вуліцы Чалюскінцаў. Гэта ўдалечыні ад людных месцаў. Каб правесьці там мерапрыемства, трэба атрымаць дазвол у тым жа гарвыканкаме, акрамя таго — аплаціць паслугі міліцыі, камунальных службаў і мэдыкаў.
XS
SM
MD
LG