Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыбакову не даверылі «Альфа-радыё»


Ягор Рыбакоў
Ягор Рыбакоў

Сход акцыянэраў не зацьвердзіў кандыдатуру экс-старшыні Белтэлерадыёкампаніі, былога «зэка» Ягора Рыбакова на пасаду кіраўніка FM-радыёстанцыі «Альфа-радыё».

Пра гэта паведаміў парталу tut.by выканаўца абавязкаў дырэктара «Альфа-радыё» Яўген Урыўскі. На пытаньне, ці разглядалася на сходзе акцыянэраў якая-небудзь іншая кандыдатура, спадар Урыўскі адказаў: «Пакуль усё застаецца як ёсьць».

Акцыянэрамі «Альфа-радыё» зьяўляюцца Міністэрства інфармацыі і ААТ «Без праблем». У Мінінфарму — кантрольны пакет акцыяў.

Ягор Рыбакоў кіраваў Белтэлерадыёкампаніяй з 2001 па 2005 гады. У 2005 годзе ён быў асуджаны на 11 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці за хабарніцтва і выкарыстаньне службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам. Адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, ачольваў там турэмную тэлестудыю. Увесну 2010 году быў вызвалены датэрмінова.

На пачатку красавіка зьявілася інфармацыя, што Ягора Рыбакова хочуць прызначыць дырэктарам «Альфа Радыё». Калектыў радыёстанцыі не хацеў бачыць яго сваім кіраўніком.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG