Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонцы Сяргея Каваленкі не даюць падрабязнай інфармацыі пра стан ягонага здароўя і пра тое, як ён выходзіць з галадоўкі.

16 красавіка Алена Каваленка размаўляла праз тэлефон зь лекарам з псыхіятрычнай лякарні ў Навінках, дзе трымаюць яе мужа Сяргея Каваленку. Аднак інфармацыі пра стан ягонага здароўя вельмі мала, кажа Алена Каваленка:

«Сёньня размаўляла, але нічога падрабязна не распавядае. Кажа, што есьць, і ўсё. Наконт лячэньня таксама мала зьвестак. У мінулую пятніцу яго аглядаў тэрапэўт і нэўроляг. Але я не перакананая, што ён нармальна там выходзіць з галадоўкі. Стала вядома, што яму быццам нешта і мясное ўжо давалі, але, як я ведаю, гэта зарана. Лекар падрабязнасьцяў не распавядае, сказаў, што нельга. Ацэнкі такія дае асьцярожныя, акуратныя».

Паводле Алены Каваленкі, лекар не назваў вагу Сяргея — нібыта таму, што яго яшчэ ня ўзважвалі. Калі Алена прапанавала перадаць мужу ў лякарню блэндэр, каб драбніць ежу, ёй адмовілі.

Алена Каваленка не чакае, што неўзабаве пасьля вызваленьня Саньнікава і Бандарэнкі да лепшага зьменіцца і лёс яе мужа. «Яго справа — асаблівая», — мяркуе жонка актывіста КХП-БНФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG