Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ: стварыць умовы, якія б гарантавалі адсутнасьць палітвязьняў


У адмысловай заяве Партыя БНФ вітае вызваленых вязьняў сумленьня і выказвае надзею на тое, што працэс іх вызваленьня працягнецца.

«Вызваленьне ўсіх палітзьняволеных зьяўляецца толькі першым і мінімальна неабходным крокам дзеля нармалізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі ў краіне. Але дзеля таго, каб рух у гэтым накірунку быў пасьлядоўным, ён ня можа быць абмежаваны адным толькі вызваленьнем палітвязьняў і памяншэньнем рэпрэсіяў. Неабходныя і крытычна важныя для ўстойлівасьці Беларусі як незалежнай дзяржавы неадкладныя захады па мадэрнізацыі краіны», — адзначае Партыя БНФ.

Праграма рэформаў для Беларусі павінна ўключаць у сябе ня толькі эканамічную, але і палітычную мадэрнізацыю.

«Зьдзейсьненыя ў яе межах захады, такія як незалежнасьць судовай сыстэмы, вяртаньне да падставовых прынцыпаў прававой дзяржавы, дэмакратызацыя выбарчага працэсу — здольныя стварыць умовы, якія б устойліва гарантавалі адсутнасьць у краіне вязьняў сумленьня».

Партыя БНФ адзначае,што гэтая праграма дзеяньняў магчымая праз дыялёг унутры Беларусі паміж уладай і апазыцыяй, а таксама можа быць забясьпечаная праз адпаведныя спрыяльныя мэханізмы партнэрства з ЭЗ і асобнымі краінамі Эўропы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG