Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шульц: Мы ня можам далей страчваць час


Сьпікер Эўрапарлямэнту Марцін Шульц

Сьпікер Эўрапарлямэнту Марцін Шульц

Сьпікер Эўрапарлямэнту Марцін Шульц адрэагаваў на вызваленьне двух палітвязьняў у Беларусі наступнай заявай.

"Я вітаю вызваленьне былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і палітычнага актывіста Дзьмітрыя Бандарэнкі. Гэта – добрая навіна, але яна запазьнілася на шаснаццаць месяцаў. Гэтыя змагары за свабоду наогул не павінны былі быць зьняволеныя

Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць усіх астатніх палітвязьняў, уключна зь іншых кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам і Алесем Бяляцкім – ачольнікам праваабарончага цэнтру "Вясна".

Шакавальна усьведамляць, што ў Эўропе 21-га стагоддзя дагэтуль існуюць палітзьняволеныя. Як неаднаразова заяўляў Эўрапарлямэнт, безумоўнае вызваленьне і поўная рэабілітацыя ўсіх вязьняў сумленьня – неабходная ўмова для аднаўленьня дыялёгу зь беларускімі ўладамі.

Я заклікаю прэзыдэнта Лукашэнку перастаць пазбаўляць беларускі народ яго асноўных свабодаў. Узаемадзеяньне з Эўразьвязам дало б вялізныя выгады беларускаму грамадзтву. Мы ня можам сабе дазволіць надалей страчваць час. Менск павінен скарыстаць магчымасьць прыступіць да даўно чаканых пераменаў."

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG