НА ДВАРЫ
Халодны паўночны вецер, сьнег і мокры сьнег, паніжэньне тэмпэратуры, уначы замаразкі. У суботу максымальная тэмпэратура +8, у нядзелю да +5.
ВЫХОДНЫЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
У Палацы культуры МТЗ свой зьезд праводзіць Аб'яднаная Грамадзянская партыя.
У Нацыянальным гістарычным музэі пройдзе выстава-продаж рукадзельных вырабаў Handmade.
Менск далучыцца да міжнароднай акцыі «Гадзіна зямлі», мэта якой прыцягнуць увагу да праблемы зьберажэньня энэргіі. Ад паловы дзявятай да паловы дзясятай у суботу будзе адключаная падсьветка на будынках у цэнтры, у тым ліку на праспэкце Незалежнасьці.
У Маладзечанскім Доме культуры ў суботу – музычны фэстываль «Рок-каранацыя».
У Стамбуле – сустрэча «Сяброў Сырыі» – міжнароднай групы ў справе ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.
У Бірме – парлямэнцкія выбары, у якіх упершыню пасьля вызваленьня з-пад хатняга арышту бярэ ўдзел лідэрка апазыцыі Аун Сан Су Чжы.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ
31 сакавіка 1391 – Горадня атрымала магдэбурскае права.
1 красавіка 1579 – заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.
1 красавіка 1778 – бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра — $.
31 сакавіка 1966 – СССР запусьціў першы ў сьвеце штучны спадарожнік Месяца.
31 сакавіка 2010 – Камітэт ААН у правах чалавека асудзіў сьмяротныя пакараньні ў Беларусі двух мужчынаў, чые скрагі знаходзіліся яшчэ на разглядзе ў камітэце (гэта былі А.Жук і В.Юзяпчук).
У гэтыя дні нарадзіліся:
31 сакавіка 1739 – пісар Вялікага Княства Літоўска Павал Ксавэры Бжастоўскі, які праславіўся сваімі прагрэсіўнымі поглядамі. Ён фінансаваў выданьне кніг, перакладаў, адмяніў прыгоннае права ў сваім маёнтку.
1 красавіка 1940 – беларускі графік Уладзімер Басалыга.
31 сакавіка 1953 – беларускі рэжысэр і паэт Валеры Масьлюк.
У гэтыя дні памерлі:
1 красавіка 1548 – Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
31 сакавіка 1969 – Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
ЁСЬЦЬ НАГОДА
1 красавіка – Дзень сьмеху і Міжнародны дзень птушак.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ
Мы завемся – Беларусы,
Б’ем у грудзі, нібы ў звон,
І скарыліся прымусу,
Узьвялі яго на трон...
Валеры Масьлюк
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:
Мітрапаліт Філарэт адмовіўся сустрэцца з маці палітвязьня
Ня больш як пяць жэтонаў у рукі
Чаргінец прапануе забараніць выезд апазыцыянэрам