Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Філарэт адмовіўся сустрэцца з маці палітвязьня


Філарэт
Філарэт
Мітрапаліт менскі і слуцкі Філарэт адмовіў у сустрэчы Тацяне Севярынец, маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Паўла Севярынца, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ пад сьледзтвам па справе аб падзеях 19 сьнежня 2010 году.

З просьбай аб сустрэчы з кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы раней зьвярнулася сама Тацяна Севярынец. Але атрымала адмову, замест сябе Філарэт блаславіў на гэтую сустрэчу япіскапа барысаўскага, вікарыя Менскай эпархіі БПЦ Вэніяміна.

Як паведаміла прэсавай службе БХД Тацяна Севярыец, падчас гутаркі зь япіскапам яна зьбіраецца закрануць пытаньне аб арганізацыі сустрэч са сьвятаром ня толькі яе сына, але і ўсіх вязьняў СІЗА КДБ, бо на дадзены момант паміж праваслаўнай царквой і КДБ дамова аб магчымасьці споведзі зьняволеных у СІЗА не падпісаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG