Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня больш як пяць жэтонаў у рукі


Менскі мэтрапалітэн часова абмежаваў продаж жэтонаў на праезд.

"Па 20—30 жэтонаў у рукі мы не прадамо. У разумных межах, калі ласка, купляйце, 5 жэтонаў дамо. Мы павінны забясьпечыць праезд людзей у наўпроставым і зваротным кірунку. Трэба больш паездак — вазьміце картку", — заявіў начальнік службы Менскага мэтрапалітэну Рыгор Якімкаў.

Якімаў кажа, што ажыятажны попыт назіраецца ўжо каля тыдня, асобныя пасажыры купляюць некалькі дзясяткаў жэтонаў.

Ён таксама адзначыў, што гэта можа быць зьвязана з інфармацыяй, якая зьявілася ў СМІ, пра хуткае падвышэньне тарыфаў на праезд у грамадзкім транспарце з 700 да 850 рублёў.

Разам з тым прадстаўнік мэтрапалітэну падкрэсьліў, што дэфіцыту жэтонаў няма, яны ёсьць у дастатковай колькасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG