Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заступіўся за Іран


Махмуд Ахмадзінэжад
Махмуд Ахмадзінэжад

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што афіцыйны Менск спачувае кіраўніцтву Ірану з прычыны вонкавага ціску на гэтую краіну.

«Мы вельмі разумеем і спачуваем усяму таму, што адбываецца вакол Ірану. Бо і самі часам адчуваем, хай не такія жорсткія нападкі на нашу краіну, але тым ня менш мы вас разумеем», — заявіў Лукашэнка на сустрэчы зь міністрам замежных спраў Ірану Алі Акбарам Салехам.

«Мы актыўныя праціўнікі ўсякага дыктату і навязваньня волі звонку. Мы супраць таго, каб сувэрэннай, незалежнай дзяржаве з боку паказвалі, як ёй разьвівацца і ў якім напрамку», — дадаў Лукашэнка.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Ірану заявіў: " Мы ведаем, што імкненьне да незалежнасьці мае цану і за гэта трэба плаціць. Вы, ваш народ сапраўды праяўлялі мужнасьць цягам апошніх 20 гадоў. Менавіта гэта дазволіла Беларусі дамагчыся вельмі высокага статусу на міжнароднай палітычнай арэне«.

Салех перадаў Лукашэнку «найлепшыя пажаданьні ад доктара Ахмадзінэжада».

Іранскі міністар перадаў кіраўніку Беларусі запрашэньне наведаць зь візытам Іран, паведамляе Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG