Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да чаго не далучаюцца Беларусь і Іран?


Андрэй Фёдараў
Андрэй Фёдараў

6 сакавіка міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў правёў у Менску перамовы са сваім іранскім калегам Алі Акбар Салехам.

Паводле афіцыйных паведамленьняў, галоўным падчас сустрэчы стала абмеркаваньне супрацоўніцтва Беларусі і Ірану ў Руху недалучэньня. Міністар Мартынаў выказаў упэўненасьць, што беларуска-іранскае ўзаемадзеяньне «будзе важным кампанэнтам супрацоўніцтва, асабліва сёлета, калі Іран старшынюе ў гэтай арганізацыі».

Палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што словы Сяргея Мартынава трэба ўспрымаць найперш як дзяжурныя:

«На мой погляд, відавочна, што ў Беларусі ўжо ў значнай ступені згасла цікавасьць да гэтай структуры. У Менску зразумелі, што нічога істотнага ад гэтага Руху атрымаць ня ўдасца.

У палітычным сэнсе яго рашэньні ня маюць вялікага значэньня, бо яны ігнаруюцца фактычна кожным, хто захоча. У эканамічным сэнсе бальшыня краінаў з Руху недалучэньня ня можа аказаць тую падтрымку, якой бы хацела Беларусь. Да таго ж з часткай зь іх Беларусь падтрымлівае двухбаковыя дачыненьні. Таму Рух недалучэньня — ужо далёка ня першасная арганізацыя для афіцыйнага Менску».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG