Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна закрывае мяжу зь Беларусьсю, бо баіцца афрыканскай чумы


Ад 1 сакавіка забаронены ўвоз на тэрыторыю Ўкраіны мяса і малочных прадуктаў зь Беларусі з-за пагрозы афрыканскай чумы.

Такое рашэньне прыняў галоўны дзяржаўны інспэктар вэтэрынарнай мэдыцыны Ўкраіны Іван Бісюк, паведамляе прэсвая служба ўкраінскай Дзяржаўнай фітаслужбы.

Рашэньне было абумоўлена небясьпекай заносу ўзбуджальніка чумы ва Ўкраіну зь Беларусі. Абмежаваньне імпарту мясной прадукцыі працягнецца да высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў, піша glavcom.ua.

Таксама ад 1 сакавіка Ўкраіна забараніла ўвозіць беларускія малако і малочныя прадукты, бо, пішуць украінскія мэдыі, Беларусь сыстэматычна парушае вэтэрынарна-санітарныя патрабаваньні Ўкраіны.

У сярэдзіне лютага ў вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна Гарадзенскай вобласьці былі зьнішчаныя сьвіньні ў прыватных гаспадарках. Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі заявіла, што то былі вучэньні па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней.

Афрыканская чума сьвіней — вірусная хвароба сьвіней, якая характарызуецца ліхаманкай, зьмяненьнем колерам скуры, неазапашваньнем крыві ва ўнутраных органах. Для чалавека афрыканская чума сьвіньняў небясьпекі не ўяўляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG