Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць "вэтэрынарныя вучэньні" ў вёсцы Нязнанава Наваградзкага раёну.








Саўка:

Грыша, срочна мне налей!
Плачу я, ня сьплю начэй.
Бо ў Карэліцкім раёне
Папалілі ўсіх сьвіней.

Дзядзькі там майго сям’я.
У сям’і была сьвіньня.
Нет ужо — была раней.
Папалілі ўсіх сьвіней!

Грышка:

Каб жылося весялей
І стабільней, і сьвятлей,
І ў Наваградзкім раёне
Папалілі ўсіх сьвіней!

Саўка:

Я, як дзядзьку пазваню,
Ён мне сразу пра сьвіньню:
Как ана і што там сь ней...
Папалілі ўсіх сьвіней!

Што за сорам, што за стыд?!
Што за сьвінскі генацыд?!
Нада ж как-та культурней...
Папалілі ўсіх сьвіней!

Грышка:

Чым далей, тым цікавей
Бачыць разьвіцьцё падзей.
Я баюся, ў Беларусі
Пачынаюць са сьвіньней

САЎКА ДЫ ГРЫШКА. МІКРАСАЙТ

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG