Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Ўладзіслава Кавалёва не дапускаюць да Лукашэнкі


Любоў Кавалёва
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва, атрымала адмову на сваю просьбу трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі.

Любоў Кавалёва, маці асуджанага на сьмерць за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва, атрымала адмову на сваю просьбу трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі.

Кавалёва: «Напісалі, што пытаньне гэтае падлягае ўсебаковаму разгляду. Іншай прычыны для адмовы не азначана. А я пайшла б, мне баяцца няма чаго, калі вырашаецца лёс сына».

Маці асуджанага за тэрарызм атрымала адказ і на просьбу пра памілаваньне. Яна працытавала ліст за подпісам загадчыка аддзелу па грамадзянстве і памілаваньні Кісялёва:

«Пытанне пра памілаванне вашага сына будзе разгледжана ў адпаведнасці з патрабаваннямі палажэння аб парадку памілаваньня асуджаных, вызвалення ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія спрыялі раскрыцьцю і ліквідацыі наступстваў злачынстваў».

Спадарыня Кавалёва апавяла, што ў адказ на яе зварот ад імя сына Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў адпаведныя беларускія структуры не выконваць сьмяротны прысуд у дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, пакуль іх справа знаходзіцца на разглядзе ў гэтай міжнароднай арганізацыі. Але маці асуджанага непакоіцца, што сьмяротны прысуд Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву можа быць прыведзены ў выкананне раней, чым Камітэт ААН па правах чалавека зробіць свае высновы. Чакаць рашэньня ААН беларускія законы не абвязваюць.

У беларускім закнадаўстве няма палажэньняў пра тое, што выкананьне прысуду можа быць адтэрмінаванае, пакуль пэўную справу разьбіраюць у Камітэце ААН па правах чалавека. Таму Любоў Кавалёва зьвярнулася ў Вярхоўны Суд з просьбай даць заключэньне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG