Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН заклікаў не выконваць прысуд Кавалёву і Канавалаву


Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся ў кампэтэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да асуджаных за тэракты Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

«Я зьвярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з заявай ад імя Ўладзіслава, якая была прынятая да разгляду. Кампэтэнтныя органы Рэспублікі Беларусь, праз прадстаўніцтва Беларусі ў Жэнэве, праінфармаваныя пра неабходнасьць ужываньня прамежкавых мер абароны, якія дазволяць не прыводзіць у выкананьне прысуд у дачыненьні да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, пакуль справа знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце ААН па правах чалавека», — патлумачыла Інтэрфаксу маці Кавалёва Любоў Кавалёва.

Яна адзначыла, што адказ быў перададзены беларускаму боку яшчэ ў сьнежні.

У сувязі з гэтым маці асуджанага зьвярнулася ў Канстытуцыйны суд аб неадпаведнасьці Крымінальна-выканаўчага кодэксу Беларусі Канстытуцыі і міжнародным дамовам Беларусі.

«Крымінальна-выканаўчым кодэксам не прадугледжана прыпыненьне выкананьня прысуду ў сувязі з пачаткам працэдуры разгляду па справе», — адзначыла Кавалёва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG