Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канавалаў адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні


Зьміцер Канавалаў

Зьміцер Канавалаў

25-гадовы Дзьмітрый Канавалаў прызнаў прысуд адносна сябе законным і адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні.

Як паведаміў 27 студзеня журналістам генэральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, пра гэта Канавалаў заявіў яшчэ 19 сьнежня сябрам адмыслова створанай камісіі. Паводле генпракурора, пра тое, што магчыма напісаньне просьбы аб памілаваньні на імя кіраўніка краіны, Канавалаву нагадвалі двойчы, і двойчы ён адмовіўся скарыстацца гэтым правам, перадае БелаПАН.

Канюк нагадаў, што другі асуджаны па гэтай справе за саўдзел у тэрарызьме Уладзіслаў Кавалёў, таксама асуджаны да сьмяротнага пакараньня, прашэньне аб памілаваньні падаў 7 сьнежня. Заключэньне Генпракуратуры па яго заяве ўжо падрыхтавана, у бліжэйшы час дакумэнты будуць перададзеныя ў камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце.

Дата пасяджэньня камісіі па справе Канавалава і Кавалёва пакуль невядомая, сказаў Канюк, які ўваходзіць у склад гэтай камісіі.

Глядзі таксама: Вырак Канавалаву і Кавалёву — сьмяротнае пакараньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG